Адбылося гэта на возеры Свір. Два жыхары гарадскога пасёлка Свір вечарам 13 красавіка паставілі сеткі на возеры.

Каля трох гадзін ночы паехалі на лодцы іх здымаць. За выманнем сетак іх заспелі супрацоўнікі аддзела аператыўнага рэагавання інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Налавілі жыхары Свіры 32 кілаграмы рыбы. Здабычай сталі 14 ляшчоў, сем судакоў, пяць карасёў,  па адным ліню і акуню.

Падлічылі, што прычынілі яму навакольнаму асяроддзю шкоды на суму больш за 76 мільёнаў рублёў.

Узбудзілі крымінальную справу за незаконную здабычу рыбу ў асабліва буйным памеры. Маладзейшы з дуэта летась пападаўся за браканьерства. Зараз яны прымаюць  захады па кампенсацыі шкоды, расказаў намеснік начальніка Мядзельскага райаддзела Следчага камітэта Міхаіл Сакалдынскі.

Жыхарам Свіры пагражае да шасці год пазбаўлення волі.