“Іслач” не пакінула па-за ўвагай водгукі і каментары карыстальнікаў пасля нашай першай хатняй гульні ў Маладзечне.

Вядома, не ўсё атрымалася так, як было запланавана. Мы хочам, каб заўзятарам было максімальна камфортна на нашых гульнях. Таму прынялі да ўвагі ўсе вашы заўвагі, убачылі свае слабыя месцы і тое, над чым трэба больш працаваць.

Ад імя кіраўніцтва клуба мы прыносім свае прабачэнні ўсім, хто па нейкай прычыне не змог атрымаць ад візіту на стадыён жаданага задавальнення.

На наступным хатняй гульні з “Дынама-Брэст” 30 красавіка будуць працаваць дзве касы, будзе павялічана колькасць прапускных пунктаў і супрацоўнікаў міліцыі, якія ажыццяўляюць дагляд.

У якасці маральнай кампенсацыі прапануем заўзятарам ўваход на гульню з 50% зніжкай, а тым, хто купіў абанементы, будзе ўручана сувенірная прадукцыя клуба.

Мы чакаем вас, і дзякуючы вам становімся лепш!