Ён вырашыў жыць у Маладзечне, хаця ні разу тут не быў, і стаў адным з мастакоў “залатога часу” горада. Яна працавала дызайнерам, аздабляла помнікі, а ў кватэры на кожным кроку след яе залатых рук. Яны жанатыя 42 гады, але сумесную выставу ў сваім горадзе ладзяць упершыню.

Выстава “У кругазвароце аднаўлення” адкрываецца ў Палацы культуры 22 красавіка.

А 17 гадзіне пачнецца ўрачыстасць. Аўчыннікавы плануюць стварыць утульнае адкрыццё. Працы выстаўляюць муж і жонка, нявестка Марыя будзе іграць на піяніна. Падтрымліваць іх будуць сын Альберт і ўнук Арцём, які чакае 4-годдзя.

– Мне не так ужо і боязна, таму што пад абаронай прафесійнага мастака. Адна я і не асмелілася б паказаць свае працы, – адзначае Наталля.

Працаваць выстава будзе да 13 мая.

Падрабязней пра Наталлю і Міколу Аўчыннікавых чытайце ў нумары “РГ” за 21 красавіка.