Збіраецеся закупіцца прадуктамі на выхадных? Не забудзьцеся перад гэтым набыць свежы нумар “Рэгіянальнай газеты”. У ім вы даведаецеся, ці можна падхапіць вірусную інфекцыю з садавіны і гародніны, якую набылі ў магазіне. А таксама, як правільна яе мыць.

Таксама ў свежым нумары:

1. Пратэрмінавай прадукцыі ў магазінах Вілейшчыны становіцца менш.

2. Нарачанец уручыць прыз на чэмпіянаце Еўропы па футболе. Для гэтага яму давялося даказваць, што ён найлепшы заўзятар.

3. “Камень спатыкнення – у самой пляцоўцы”. У Нарачанскім краі абмяркоўваюць будаўніцтва фермы на 1800 кароў.

4. Чалавек можа быць вольным толькі ў мастацтве. Мікола і Наталля Аўчыннікавы ладзяць першую сумесную выставу ў Маладзечне.

5. Футбол: Як прайшоў першы дамашні матч каманды “Іслач”. Першыя сапернікі – сталічныя “Крумкачы”.

6. Як будавалі дамы для ахвяр з Чарнобыля. Архітэктар Анатоль Капцюг прыгадвае, як удзельнічаў у экстрэмальным праектаванні дамоў для адсяленцаў з забруджанай тэрыторыі.

7. У конкурсе “Кіруй грашыма” перамагла сям’я Лебедзевых.

8. Дударскія вечарыны ў Маладзечне: “Калi ўсё гэта бачыш, пачынаеш верыць, што ў нас ёсць будучыня”.

9. Актуальная рэклама.

10. Праграма тэлеперадач.

11. Новыя рэцэпты для гаспадынь.