Ад 6 да 9 мая маладзечанскі аўтапарк дае дадатковы гарадскі маршрут: плошча Старое Места – Лазавец.
На гэты маршрут пасажыры змогуць садзіцца каля школы №5. Ад плошчы Старое Места рэйс будзе адпраўляцца ў 10:00, 10:50, 11:40, 12:30, 13:20, 14:10, 15:00, 15:50.
Назад ад Лазаўца аўтобус адправіцца ў 10:25, 11:15, 12:05, 12:55, 13:45, 14:35, 15:25, 16:15.
10 мая, на Радаўніцу, ад 9 да 16:40 аўтобус ад Старога Места да Лазаўца будзе адпраўляцца кожныя 12 хвілін. Пасадка таксама каля школы №5.
Гарадскі маршрут №5 10 мая на ўчастку Старое Места – вуліца Велікасельская будзе ехаць праз АЗС “Юнайтэд Компані”.
Гарадскі аўтобус №6 10 мая будзе ездзіць па графіках рабочага дня, а маршрут працягнуць да прыпынку “Вёска Насілава”.
На майскія святы грамадскі транспарт будзе працаваць па наступных графіках:
Горад:
- ад 7 да 10 мая па графіку выхаднога дня.
Прыгарад:
- 6 мая – па раскладзе пятніцы,
- 7 мая – па раскладзе суботы,
- 8 мая – па раскладзе нядзелі,
- 9 мая – па раскладзе панядзелка,
- 10 мая – па раскладзе нядзелі.
Міжгорад:
- маршрут Маладзечна – Мінск будзе працаваць без змяненняў усе дні, паводле раскладу.
Дадаткова:
6 мая – дадаецца рэйс Маладзечна – Мінск. Адпраўленне ад Маладзечна ў 17:50, ад Дружнай у 19:45.
10 мая – дадаецца рэйс Маладзечна – Мінск. Адпраўленне ад Маладзечна ў 18:10, ад Дружнай у 20:00.
Рэгулярны міжгародні маршрут Маладзечна – Бараўляны ад 7 да 10 мая працаваць не будзе.