У раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі 16 красавіка  прайшоў інтэлектуальны турнір “Савяня” сярод дзіцячых камандаў.

Чарговы турнір юных інтэлектуалаў на тэму “Мая Беларусь” складаўся з трох тураў. Першы тур пад назвай “Трапнае слоўца беларускае” правялі ў форме гульні “Інтэлектуальная азбука”. Удзельнікам па апісанні неабходна было назваць слова на пэўную літару беларускага алфавіта.

“Скрозь прызму часу” – пад такой назвай праводзіўся другі тур у форме гульні “Эрудыт-лато”. Юныя інтэлектуалы мусілі адказаць на 20 пытанняў з гісторыі, культуры, геральдыкі, эканомікі Беларусі.

 У трэцім туры, які праводзіўся ў форме “Сваёй гульні”, прапанавалі тры тэмы: “Малая радзіма”, “Гарады” і “Сведкі гісторыі”.

Пераможцай стала каманда “Ніка” вілейскай гімназіі №1 “Логас”, другое месца заняла каманда “Неасакратыкі” (сярэдняя школа №3 Вілейкі).

Трэцяе месца падзялілі паміж сабой каманды “Фартуна” з вілейскай гімназіі №2 і “Двойчы два” з Асіпавіцкага сада-базавай школы.

Пераможцаў і прызёраў ўзнагародзілі дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму і прызамі раённага клуба дзіцячых і моладзевых інтэлектуальных камандаў “Бронзавая Сава”.

Фота забяспечана Сяргеем Рыжэвічам.

Фота забяспечана Сяргеем Рыжэвічам.

Фота забяспечана Сяргеем Рыжэвічам.

Фота забяспечана Сяргеем Рыжэвічам.

Фота забяспечана Сяргеем Рыжэвічам.

Фота забяспечана Сяргеем Рыжэвічам.