Калі нягледзячы на тое, што ацяпленне ўключылі, а вы па-ранейшаму мерзнеце ў кватэры, раім сагравацца традыцыйнымі беларускімі і сярэднявечнымі танцамі.

Гэта вы зможаце зрабіць падчас “Дударскай вечарны”, якая пройдзе ў суботу, 23 красавіка, а шостай гадзіне вечара ў “Рэд бары”.

Спецыяльным госцем будзе фальклорны гурт “Варган” з Полацка.

Уваходны білет – 30 тысяч рублёў.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Правесці гэтыя выхадныя ў цёплай кампаніі з нетыповымі кнігамі

Фота notquitesusie.com.

Фота notquitesusie.com.

У Маладзечне ў “Рэд бары” ў нядзелю будзе працаваць “Жывая бібліятэка”. У ёй замест кніг – людзі, а замест чытання – размова.

Выглядае так: арганізатары шукаюць і запрашаюць на ролю “кніг” людзей, якія чымсьці вылучаюцца. Сярод іх могуць апынуцца аўтаспыншчык, веган, чалавек, які адсядзеў у турме, ці той, хто спрабаваў скончыць жыццё самагубствам. Хтосьці, каму давялося пацярпець ад хатняга гвалту, ВІЧ-пазітыўны, маладая маці з хворым дзіцем, феміністка, інвалід, філосаф. Хто заўгодна. Але гэта людзі, да якіх у грамадстве неадназначнае стаўленне ці на якіх вісіць процьма стэрэатыпаў.

Ідэя ў тым, што “кнігі” шчыра расказваюць сваю гісторыю тым, каму яна цікавая. Вы можаце прыйсці на сустрэчу і задаць гэтым людзям тое пытанне, на якое вам даўно хацелася атрымаць адказ. У “Жывой бібліятэцы” ўдзельнічаюць людзі, гатовыя да размоў і пытанняў.

Навошта гэта? Каб разбіць стэрэатыпы, каб лепш разумець адзін аднаго, каб пачуць іншых і адказаць на пытанні самому сабе.

Вы прыходзіце на сустрэчу, запаўняеце картку чытача, пазначаеце, з якой “кнігай” хацелі б пагаварыць і – наперад. Адно правіла: спікер мае права не адказваць на ваша пытанне, калі яно ставіць яго ў няёмкае становішча.

У Маладзечне першая “Жывая бібліятэка” пачнецца ў 18:00 у “Рэд бары” ў нядзелю, 24 красавіка. Уваход вольны!

У першай сустрэчы ў Маладзечне плануецца, што ўдзел возьмуць шэсць спікераў. Сярод іх невідушчы выкладчык, аўтаспыншчыца, жанчына-байкер. Іншыя ўдзельнікі стануць вядомыя пазней.

Адрас: Маладзечна, вул. Валынца, 12-б.

Тэлефон: (8029) 668-87-65.

ООО “Редбар” УНП 691512141.

Нагода паварушыць мазгамі ў нядзелю: рэгіструйцеся на “Розум-шоу”

Інтэлектуальная камандная гульня пройдзе ў Мала­дзечне ў нядзелю, 24 красавіка, у 15:00 у канферэнц-зале бібліятэкі “Верасок”.

Вядоўца гульні – уладальнік “Хрустальнай савы” Павел Свярдлоў.

Рэгістрацыя на ўдзел адбываецца загадзя па тэлефоне (80176) 76-06-56 ці (8033) 669-12-18.

Таксама вы можаце зарэгістравацца, пакінуўшы назву каманды і колькасць удзельнікаў у каментарах пад гэтым матэрыялам.

Як выбраць фільм сярод прапаноў кінатэатра     

На гэтым тыдні кінатэатр “Радзіма” не прапануе навінак, таму выбірайце фільм так, каб ён адпавядаў вашым планам на адпачынак.

Кадр з фільма. Фота kino.otzyv.ru.

Кадр з фільма. Фота kino.otzyv.ru.

Для павучальнага адпачынку з дзецьмі – фэнтэзі “Кніга джунгляў”.

Для вясёлага баўлення часу з сынам ці дачкой – мультфільм “Рабінзон Круза: Вельмі заселены востраў”.

Атрымаць зарад веры ў сваю мару і ўласныя сілы вы зможаце пасля аповеду пра іранскага танцора ў краіне, дзе танцы не ў пашане – гэта фільм “Танцы ў пустыні” .

Кадр з фільма. Фота kino.otzyv.ru.

Кадр з фільма. Фота kino.otzyv.ru.

Змрочная і прыгожая казка – “Беласнежка і Паляўнічы 2”.

Уяўляць сябе героем найлепш падчас кіно “Экіпаж”.

Адчуць лёгкае непаразуменне ад фільма можна падчас карціны “Хардкор”.

Кадр з фільма. Фота kino.otzyv.ru.

Кадр з фільма. Фота kino.otzyv.ru.

Мелараматычныя ноткі ў гістарычным антуражы вы атрымаеце ад “Героя”.

Кадр з фільма. Фота помню не помню ino.otzyv.ru.

Кадр з фільма. Фота помню не помню ino.otzyv.ru.

Паверыць у тое, што каханне само раптам выцягне вас з прагіну лёсу вы зможаце пасля камедыі “Памятаю – не памятаю”.

Кіно Вілейкі

Кінатэатр “Мір” таксама прапануе ладныя прэм’еры “Кніга джунгляў”  , “Беласнежка і Паляўнічы 2”, “Экіпаж”, “Рабінзон Круза: Вельмі заселены востраў”.

На ўвагу віляйчан таксама прэтэндуюць гістарычныя прыгоды “Піраты Эгейскага мора”, баявік “Няўлоўныя”  і дзіцячыя анімацыі Аліса ведае, што рабіць! Зелёная помста”  і “Прыгоды Піксі”.

Пра час і цану кінасеансаў глядзіце ў рубрыцы “Рэпертуары”.