22 красавіка ў Маладзечне батарэі зноў стануць цёплымі.
– Маладзечанскі райвыканкам прыняў адпаведнае рашэнне і цяпер “Камунальнік” рыхтуецца зноў падключыць ацяпленне, – расказаў “Рэгіянальнай газеце” намеснік начальніка Маладзечанскіх электрасетак па цеплаэнергіі Леанід Кузняцоў.
– Так што цягам дня, другога можна будзе зноў грэцца ля батарэі.
У Мядзеле, Вілейцы і Ашмянах жылыя дамы падключалі да ацяплення з 21 красавіка.