Калектыў “Вулічны балет” Палаца культуры заняў трэцяе месца на пятым адкрытым конкурсе па дзіцячым харэаграфічным мастацтве “Брава, дзеці!”.
Прайшоў ён у Мінску 16 красавіка.
У намінацыі “Народны танец” віляйчан адзначылі за лезгінку, паведаміла кіраўнік і харэограф калектыву Дар’я Галумбеўская.
З узнагародамі. Фота забяспечана Дар’яй Галумбеўскай.
Вілейскіх вучняў адзначылі за гумарыстычнае кіно
Падвялі вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу (фестывалю) гумарыстычнага кіно “Жарт”. Прызёрамі сталі і вучні з Вілейкі.
У намінацыі “Лепшы фільм” узнагародзілі дыпломам другой ступені Міхаіла Макарава з сярэдняй школы №5 за фільм “Класная школа”. За анімацыйны фільм “Дзед і баба” дыпломам трэцяй ступені адзначылі Мацвея Дубягу з сярэдняй школы №3.
У намінацыі “Лепшы сцэнарый” дыпломам другой ступені за фільм “Пра кароў” адзначылі вучня гімназіі №1 “Логас” Уладзіслава Гакуця. Пра гэта ўсё распавяла намеснік дырэктара Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Наталля Рыжэвіч.