Другі раз па запрашэнні маладзечанскага гісторыка-этнагра- фічнага клуба “KOLA” “Дударскі клуб” наведвае горад сонца – Маладзечна.
І ў другі раз дударскія вечарыны знаходзяць прыхільнікаў!
Сяброўская атмасфера, дух старадаўняй карчмы, жывая народная і сярэднявечная музыка, танцы, спевы і шмат весялосці – складнікі тыповай дударскай вечарыны.
Усю гэту атмасферу адчулі на сабе і ўдзельнікі клуба “KOLA”, некалькі раз наведаўшы такія вечарыны ў сталіцы. Таму не змаглі ўтрымацца, каб не запрасіць дударскі клуб у Маладзечна.
Дудары пагадзіліся, і 27 лютага прайшла першая вечарына. Патанцаваць традыцыйныя і сярэднявечныя танцы прыехалі аматары з Мінска, Вілейкі, Алёхнавічаў і Маладзечна. Танцавалі беларускія традыцыйныя танцы: лявоніху, верабей, польку-матылька, матлёт, базар і сярэднявечныя танцы: маразулю, бранль прачэк, ойру, кастэрват і іншыя.
Першы танец удзельнікі сядзелі і назіралі за тымі, хто танцуе. Другі – пачыналі пляскаць у далоні і прыстукваць нагой у такт, а на трэці – танцавалі пад музыку дуды.
Дудурскія вечарыны – добрая альтэрнатыва звыклым відам адпачынку, якія існуюць у горадзе. Да таго ж гэта не проста баўленне часу, але і магчымасць здзейсніць падарожжа ў мінулае.
Удзельнікі пра дударскія вечарыны
Зміцер Ваховіч: “Па-першае, мяне ўразiлi адносiны да людзей, якiя трапляюць упершыню на такое мерапрыемства – прымалі i вiталіся як са старымі знаёмымі. Складвалася ўражанне, што ты тут свой.
Па-другое, прафесiяналiзм дудароў. Падавалася, нiбы дудары знаёмыя з інструментам з маленства.
Незвычайным падалося, што было шмат маладых, а самае галоўнае, зацiкаўленых людзей, якiя прыйшлi не проста паглядзець, а актыўна танцаваць да сёмага поту. Бачыш усё гэта і пачынаеш верыць, што ў нас яшчэ ёсць будучыня. Дзякуй за гэты вечар. Лiчу, што трэба паўтарыць”.
Алеся Ушакова: “На дударскую вечарыну трапіла ўпершыню і была вельмі ўражаная асаблівай атмасферай, якая панавала там. Цяпер не так часта можна пачуць, як моладзь размаўляе на роднай мове, а яшчэ радзей даводзіцца ўбачыць, як яна танцуе пад музыку старажытных беларускіх інструментаў. Да таго ж танцуе калектыўна, арганічна, з усмешкай на твары.
Усе рухі падрабязна паказвалі і тлумачылі перад танцам – таму я, як і іншыя навічкі, адчувала сябе камфортна. Акрамя танцаў і музыкі, было весела падчас гульняў. Удзельнічаючы ў іх, мне падалося, што я ў іншым стагоддзі – так усё натуральна і насамрэч па-беларуску прадумана арганізатарамі, якім варта падзякаваць. З нецярпеннем чакаю наступную вечарыну.
Гісторыка-этнаграфічны клуб “KOLA” шукае маладзечанскіх (і не толькі) музыкаў, дзеля правядзення штотыднёвых танцавальных вечарын. Кантактны тэлефон: (8029) 53-53-105.
Даведка “РГ”. Дударскі клуб існуе ў Мінску з 2007 года як нефармальнае аб’яднанне беларускіх дудароў.
Фота забяспечана Воляй Трубач.
Фота забяспечана Воляй Трубач.
Фота забяспечана Воляй Трубач.
Дудурскія вечарыны – добрая альтэрнатыва звыклым відам адпачынку, якія існуюць у горадзе. Фота забяспечана Воляй Трубач.
Першы танец удзельнікі сядзелі і назіралі за тымі, хто танцуе. Фота забяспечана Воляй Трубач.
Фота забяспечана Воляй Трубач.
Фота забяспечана Воляй Трубач.