Беларуская чыгунка (БЧ) 23 красавіка праводзіць акцыю “Стоп – заяц!” 

Падчас яе будуць правяраць квіткі ў пасажыраў цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа (электрычак). Як перадае БЕЛТА, кантроль будзе ажыццяўляцца на пероне пры пасадцы або высадцы з цягніка. Дарэчы, у праверцы прымуць удзел не толькі работнікі чыгункі, але і супрацоўнікі аддзелаў унутраных спраў на транспарце.

Акрамя таго, пасажырам будуць раздаваць тэматычныя памяткі. Ініцыятарам акцыі выступіў галіновы камітэт ГА “БРСМ” Беларускай чыгункі.

Дарэчы, ад пачатку года кантралёры-рэвізоры пасажырскіх цягнікоў Беларускай чыгункі правялі больш за 14 тысяч праверак у цягніках гарадскіх, рэгіянальных, міжрэгіянальных і міжнародных ліній.

За праезд без квіткоў яны аштрафавалі амаль 2000 чалавек, амаль на 400 грамадзян складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні.

“Еўрарадыё”.