Намеснік дырэктара Вілейскага Палаца культуры Вольга Шляпо ўвайшла ў лік удзельнікаў праекта “Горад”, пра які паведамлялі на нашым сайце. Накіраваны ён на рэалізацыю праектаў па паляпшэнні гарадоў. Штотыдзень шоу паказваюць на партале TUT.BY.
Вольга падала заяўку на ўдзел у “Горадзе” ў пошуках магчымасцяў на прыцягненне дадатковых сродкаў для рэалізацыі праекта “Скейт-парк”. Вілейскі праект адабралі сябры журы разам з іншымі 19 праектамі з розных гарадоў Беларусі. Удзельнікаў запрасілі ў Мінск для праходжання курса навучання.
Наступны этап – гэта выкананне хатніх заданняў і абарона праектаў перад сябрамі журы.
Сярод іншага Вользе трэба было распрацаваць анкету фестывалю моладзевых субкультур “Энергія маладосці” і правесці апытанне сярод юных віляйчан аб яго праграме. Гэта і ажыццявілі разам з камандай. Цяпер віляйчанка працуе над выкананнем якаснай прэзентацыі праекта.
Далей журы абярэ тры лепшыя праекты. Сярод іх размяркуюць прызавы фонд у 50 мільёнаў рублёў.
Больш падрабязна пра ўдзел Вольгі Шляпо ў праекце “Горад” чытайце ў наступным нумары “Рэгіянальнай газеты”.
Відэа з канала Шоу ГОРОД на youtube