Урачыстае адкрыццё прайшло ўтульна і па-сямейнаму. Ад вялікай колькасці цёплых словаў, здавалася, нават кветкі на карцінах Наталлі Аўчыннікавай станавіліся ярчэйшымі, а палотны Мікалая Аўчыннікава ажно ажывалі, калі калегі, сябры, сям’я хвалілі іх аўтара.

Выстава будзе доўжыцца да 13 мая.

А падрабязней пра Наталлю і Міколу Аўчыннікавых чытайце ў нумары “РГ” за 21 красавіка.