Пасля дзвюх гадзін ночы 24 красавіка на аўтадарозе Мінск-Гродна паблізу Ракава 36-гадовы мужчына не справіўся з кіраваннем аўтамабіля “Сітраэн С4”. Машыну занесла, яна наехала на металічную агароджу, што раздзяляе сустрэчныя транспартныя патокі.

Кіроўца быў прышпілены рамянём бяспекі, а малады пасажыр – не. Пасажыр атрымаў цялесныя пашкоджанні, але яго не шпіталізавалі.

Мужчына кіраваў “Сітраэнам” у стане алкагольнага ап’янення. Да таго ж, яго раней пазбавілі вадзіцельскага пасведчання.

Пашкоджаны “Сітраэн С4”. Фота забяспечана ДАІ Мінскай вобласці.

Пашкоджаны “Сітраэн С4”. Фота забяспечана ДАІ Мінскай вобласці.

Фота забяспечана ДАІ Мінскай вобласці.

Фота забяспечана ДАІ Мінскай вобласці.

Пашкоджаны “Сітраэн С4”. Фота забяспечана ДАІ Мінскай вобласці.

Пашкоджаны “Сітраэн С4”. Фота забяспечана ДАІ Мінскай вобласці.

А на Мядзельшчыне ўдзень у суботу, 23 красавіка, дарожна-транспартнае здарэнне адбылося на 106 кіламетры аўтадарогі Мінск-Калачы-Мядзел.

60-гадовы кіроўца на аўтамабілі “Фольксваген Гольф” на закругленні дарогі выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтамашынай “Хонда Акорд”. За рулём апошняй быў 33-гадовы мужчына.

У выніку шпіталізавалі абодвух кіроўцаў.