У Гродзенскай вобласці ствараецца сетка электракацельняў. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Дзяшко.

Першая такая кацельня з’явіцца ў Астраўцы.

– Літаральна ў “двары” АЭС. Прыступаем да праектавання кацельні магутнасцю ў 30 МВт. Праект прадугледжвае выкарыстанне акумулюючых ёмістасцяў для таго, каб максімальна выкарыстоўваць танны тарыф у начны час. У дзённы час з дапамогай гэтых акумулюючых ёмістасцяў будзе праводзіцца цеплазабеспячэнне і гарачае водазабеспячэнне спажыўцоў, – распавёў Уладзімір Дзяшко.

– Выкарыстанне гэтых кацельняў значна скароціць спажыванне імпартаванага газу, а акрамя таго, у разумных межах мы зможам рэгуляваць спажыванне дранкі, – дадаў ён.

Уладзімір Дзяшко таксама падкрэсліў, што выкарыстанне электракацельняў станоўча паўплывае на экалогію.

Актыўна развіваць у рэгіёне плануюць і электрычны транспарт. Намеснік старшыні аблвыканкама падкрэсліў, што ў гарадах з вялікай шчыльнасцю забудовы, а таксама ў гістарычным цэнтры Гродна неабходна выкарыстоўваць толькі такі від грамадскага транспарту. Ён выгадны ў эксплуатацыі, а акрамя таго, экалагічны.