У аўторак, 26 красавіка, захаваецца дажджлівае і халаднаватае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, ноччу і раніцай месцамі нават з мокрым снегам. Па ўсходзе ў асобных раёнах – моцныя дажджы.
Далей з ростам атмасфернага ціску надвор’е пачне паляпшацца: дажджоў стане менш, сонца – больш, усталюецца больш камфортнае надвор’е:
У сераду, 27 красавіка, ноччу па паўночна-ўсходняй палове, днём у асобных раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман.
У чацвер, 28 красавіка, ноччу па паўднёвым захадзе, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман.
У пятніцу, 29 красавіка, у асобных раёнах — кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман.
У выхадныя дні надвор’е будзе вызначаць атмасферны фронт, які будзе падымацца з паўднёвага захаду Еўропы:
У суботу ноччу пераважна без ападкаў, днём па паўднёва-заходняй палове кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы.
У нядзелю, 1 мая, месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
Дзень |
Тэмпература паветра ноччу |
Тэмпература паветра днём |
26 красавіка |
ад +1 па захадзе да +10 па ўсходзе |
ад +6 да +12, па ўсходзе да +14 |
27 красавіка |
ад +1 да +7, пры праясненнях ад 0 да -3 |
ад +10 да +17 |
28 красавіка |
ад 0 да +7 |
ад +13 да +19, па захадзе ад +7 да +12 |
29 красавіка |
ад +1 да +7, пры праясненнях ад 0 да -2 |
ад +10 да +17 |
30 красавіка |
ад +1 да +8 |
ад +8 да +15, па паўднёвым усходзе ад +17 да +18 |
Цікавыя факты пра надвор’е ў рэгіёне
Самым цёплым днём у рэгіёне было 29 красавіка 2012 года. У Вілейцы слупок тэрмометра падняўся да +28,8, у Ашмянах – да +28,1, у Валожыне – да +28.
Самым халодным днём было 26 красавіка 2012 года ў Вілейцы, слупок тэрмометра апусціўся да -6,7. У Ашмянах у гэты дзень было -5.
А вось у Валожыне самым халодным днём было 26 красавіка 1988 года. Слупок тэрмометра апусціўся да -4,6.
“Наша Ніва” паводле news.tut.by.