Андрэй Усанаў, саліст групы “Спадчына”, ураджэнец Смаргоні, запісаў кавер-версію песні ўкраінскага гурта “Акеан Эльзы” “Обіймі”.

– Мне шмат песень гэтага гурта падабаецца, – прызнаецца Андрэй, – але “Обіймі” – гэта песня асаблівая. Небяспечная ў музычным плане, бо яна выклікае моцныя пачуцці. А творчасць сапраўдных людзей, якія не хлусяць самім сабе, не можа не кранаць. 

Версія Андрэя Усанава і арыгінал. Што больш да спадобы вам?