Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся з датай 11 верасня для правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Пра гэта сёння журналістам заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына па выніках праведзенай у кіраўніка дзяржавы нарады.

“Сёння абмяркоўвалася пытанне аптымальнай даты выбараў. Прэзідэнт пагадзіўся, што гэта 11 верасня. Выбарчая кампанія павінна пачацца не пазней за 10 чэрвеня.

Аднак кіраўнік дзяржавы згадзіўся, што выбары павінны быць прызначаныя (падпісаны адпаведны ўказ аб прызначэнні даты выбараў) некалькі раней. Таму плануецца, што выбарчая кампанія будзе пачата на тры дні раней гранічнага тэрміну, а менавіта 7 чэрвеня гэтага года. А 8 чэрвеня Цэнтральная камісія плануе зацвердзіць план арганізацыйных мерапрыемстваў, бюджэт выбараў, межы выбарчых акругаў”, – паведаміла Лідзія Ярмошына.