У сувязі з Радаўніцай 10 мая ў Вілейцы пойдуць дадатковыя аўтобусы па маршруце №3 “Аранжарэя” – “Могілкі “Лясныя”.

Ад прыпынку “Аранжарэя” гэтыя аўтобусы будуць адпраўляцца з 9.30 да 15.00 праз кожныя паўгадзіны. А з “Могілак “Лясныя” – з 10.00 да 15.30 таксама праз паўгадзіны.

Яшчэ пойдуць аўтобусы па маршруце №5 “Макаўе” – “Могілкі “Лясныя”.  Ад “Макаўе” аўтобусы пачнуць хадзіць у 9.10. І будуць рухацца праз гадзіну да 14.10. Ад прыпынку “Могілкі “Лясныя” аўтобусы будуць хадзіць з 9.40 да 14.40 праз гадзіну.

Пра гэта паведаміла вядучы інжынер аддзела перавозак аўтапарка №5 Тамара Субач.