Пасёлак “Ля Вiльнi” будзе закрытым ахоўным аб’ектам, на тэрыторыі размесціцца 26 участкаў з модульнымі дамамі.

– Метраж модульных дамоў, цалкам мэбляваных і гатовых да пражывання, складзе ад 40 да 180 квадратных метраў. Плошча кожнага ўчастка будзе вар’іравацца ад 8 да 15 сотак. На тэрыторыі пасёлка запланаваны рэкрэацыйныя зоны: парк, вадаём, спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі. У доме правядуць усе камунікацыі – электрычнасць, водаправод, ECOLINE каналізацыя, таксама ў камплектацыю ўваходзіць неабходнае сантэхнічнае абсталяванне, – распавядае дырэктар па развіцці бізнэсу кампаніі DublDom Вячаслаў Бабіенка. – На дадзеным этапе падрыхтаваны ўчастак пад забудову, пракладзены камунікацыі, наш завод робіць першыя дамы – плошчай 60 квадратных метраў. Мяркую, праз тры месяцы мы іх ужо паставім.

– Тут унутры тэрыторыі не будзе платоў – адзін ад аднаго надзелы будзе аддзяляць натуральная прыроднае асяроддзе, – тлумачыць Вячаслаў Бабіенка. – Пасёлак “Ля Вiльнi” – гэта магчымасць жыць у доме, пабудаваным толькі з экалагічна чыстых матэрыялаў, і працаваць у прыродным асяроддзі, побач з тэрыторыяй запаведніка. Гэты праект вельмі амбіцыйны для нашай кампаніі – мы хочам пабудаваць не толькі пасёлак для беларусаў, але і паказаць літоўскаму боку, што якасць беларускіх матэрыялаў, беларускі досвед узвядзення модульных дамоў не саступаюць стандартам Еўрасаюза.

Кошт усесезоннага модульнага дома з надзелам “пад ключ” стартуе з 65 тысяч еўра – столькі каштуе 40-метровы домік з участкам.

– На рынку літоўскай нерухомасці цэны пачынаюцца ад 140 тысяч еўра, – кажа Вячаслаў Бабіенка. – Творчы пасёлак “Ля Вiльнi” будзе арганізаваны ў форме прыватна-камерцыйнага партнёрства. Гэта значыць, уладальнікі дамоў могуць выкарыстоўваць іх як для пастаяннага асабістага пражывання, так і для здачы дома ў доўгатэрміновую або кароткатэрміновую арэнду кіруючай кампаніі NordicaHome. Такім чынам, купля дома ў пасёлку стане інвестыцыяй.

Будаўніцтва пасёлка “Ля Вiльнi” плануюць завяршыць да пачатку 2017 года.

Вільнюс ужо даўно стаў для беларусаў горадам, у якім яны праводзяць выхадныя і святочныя дні. Пасёлак знаходзіцца ў прыгарадзе Вільнюса, за 10 хвілінаў язды ад цэнтральнага праспекта Гедыміна. Побач – траса Мінск–Вільнюс, аэрапорт, супермаркет. З плюсаў куплі нерухомасці ў Літве стваральнікі пасёлка называюць магчымасць атрымання шматразовай візы і ўладальнікам участка, і членам іх сем’яў.

Возера ўжо выкапалі: