Пасольства ЗША і кампанія EPAM адзначаць Міжнародны дзень Зямлі экалагічнай акцыяй па ачыстцы ракі Іслач ад бытавога смецця.

29 красавіка адбудзецца другі этап гэтай акцыі, у якой прымуць удзел каля 100 чалавек, паведамілі паведамілі ў пасольстве ЗША.

Яго ўдзельнікі, сярод якіх будзе Павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд, збяруць адходы як з вады на каноэ, так і з берага.

Арганізатары разлічваюць на прыкладзе гэтага прыватна-дзяржаўнага партнёрства прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы забруджвання навакольнага асяроддзя.