Маладзечанскі раённы Савет дэпутатаў апублікаваў прапанову на афіцыйным сайце райвыканкама 27 красавіка.
Прапаноўваюць перайменаваць элементы вулічна-дарожнай сеткі ў раёне індывідуальнай забудовы “Фестывальны”.
Каб даць адрасы новым пабудаваным дамам, абвешчанае грамадскае абмеркаванне. Прапануюць перайменаваць два ўчасткі – адзін на цяперашняй вуліцы Заслаўскай, а другі – на вуліцы Красненскай.
Прапановы па перайменаванні:
1. Цяпер выкарыстоўваецца назва: вуліца Заслаўская (участак ад вуліцы Сучаснай да перакрыжавання з Праектуемай вуліцай №6). Прапаноўваюць перайменаваць на вуліцу Зорную (у перадачы на рускую – улица Зорная).
2. Цяпер выкарыстоўваецца назва: вуліца Красненская (участак ад вуліцы Сучаснай да перакрыжавання з Праектуемай вуліцай №11). Прапаноўваюць перайменаваць на вуліцу Ліпеньскую (у перадачы на рускую – улица Липеньская).
Меркаванні жыхароў па гэтым пытанні могуць быць накіраваныя цягам аднаго месяца ад апублікавання на адрас: Маладзечна, вул. Віленская, 6, ці на электронны адрас: molsovdep@gmail.com.
Паводле афіцыйнага сайта Маладзечанскага райвыканкама.