Чытаць газету могуць многія, а вось танцаваць з ёй? Паспрабуеце? Чакаем!!! Вечарынка “Рэгіянальнай газеты” пройдзе ў “Рэд бары” а 22 гадзіне вечары ў пятніцу.

Для тых, каму падабаецца больш спакойны адпачынак, запрашаем у кінатэатр.

Як заплюшчыць вочы, калі твае сны спраўджваюцца: і прыгожыя фантазіі, і жудасныя кашмары

Кінатэатр “Радзіма” прапануе чатыры прэм’еры для майскіх выхадных.

Кадр з фільма. Фота kommersant.ru.

Кадр з фільма. Фота kommersant.ru.

У маі традыцыйна прапануюць новыя фільмы на ваенную тэматыку. Сёлета такім фільмам стала драма “Мілы Ханс, дарагі Пётр”. Гэты артхаўсны праект вытворчасці Вялікабрытаніі, Германіі, Расіі і Украіны распавядае пра вайну ў крыху нязвыклым рэчышчы. Нямецкі інжынер Ханс прыехаў у камандзіроўку ў Савецкі Саюз проста перад самай вайной. Перыяд часу пасля заключэння пакта Молатава-Рыбентропа – гэта кароткі час сяброўства і супрацоўніцтва паміж СССР і Германіяй. Пра яго мала вядома, таму ўвагу ад яго адцягваюць наступныя ваенныя рэаліі. У гэты час краіны абменьваліся спецыялістамі. І сюжэт заснаваны на сапраўдных падзеях, успамінах удзельнікаў апісанага.

Ханс працаваў на савецкім заводзе па вырабе высокадакладнай оптыкі, але падчас адказнай варкі на вытворчасці адбылася трагедыя. Сведкам гэтага стаў рабочы Пётр. Яны апынуліся ў залежнасці адзін ад аднаго, і абодва баяцца, што праўда стане вядомай. Пётр з жонкай і дзецьмі збягае з горада, таму што баіцца расстрэлу. А нямецкі інжынер замест аблягчэння адчувае страту.

Ханс вяртаецца ў тыя месцы ўжо ў афіцэрскай форме і гля­дзіць у бінокль праз створаныя ім лінзы: ці сапраўды было тое мірнае жыццё?

Слоган “Раздзяліўшыся, мы падаем” абралі стваральнікі фантастыкі “Першы мсціўца: Супрацьстаянне”. Супергероі сусвету Марвэл сышліся ў экранізацыі комікса “Грамадзянская вайна”.

Урад вымагае супергерояў працаваць на патрэбы сваіх службаў. Частка людзей са звышздольнасцямі на чале з Тоні Старкам пагаджаецца на такія ўмовы, іншыя пад лідарствам Стыва Роджэрса супраць новага рэжыму. Паміж двума бакамі ўспыхвае грамадзянская вайна, а ў гэты ж час сітуацыю выкарыстоўвае на сваю карысць таямнічы зло­дзей.

Кадр з фільма. Фота kino-kingdom.com.

Кадр з фільма. Фота kino-kingdom.com.

Жахі “Сомнія” распавядаюць гісторыю маладой пары, якая страціла сына. Яны сталі прыёмнымі бацькамі для хлопчыка Кодзі. Хлопчык баяўся засынаць, таму што яго сны ажываюць.

Гэтыя сны могуць быць чароўныя, як самая прыгожая фантазія, а часам яму сняцца кашмары, ад якіх кроў стыне ў жылах. І такія кашмары небяспечныя смяротна.

Тэма абмену целамі дасягнула і расійскіх мультфільмаў. Стваральнікі прыгодаў “Ваўкі і авечкі: безразважнае ператварэнне” літаральна ўвасобілі пагаворку “воўк у авечай шкуры”.

Малады воўк Шэры атрымлівае асалоду ад жыцця, бо ўпэўнены, што нічога не можа быць лепшым, чым быць ваўком. Ён весела жыве і дурэе. Пры гэтым Шэры прэтэндуе на ролю важака стаі і на руку чароўнай ваўчыцы Б’янкі. Але каб палепшыць сябе, Шэры п’е чароўнае зелле, якое ператварае яго ў барана.

Кіно Вілейкі

Кадр з мультфільма. Фота youtube.com.

Кадр з мультфільма. Фота youtube.com.

Кінатэатр “Мір” таксама прапануе прэм’еры “Сомнія” і “Ваўкі і авечкі: бе-е-зразважнае ператварэнне”. Для сямейнага прагляду падыходзіць мультфільм “Рабінзон Круза: Вельмі заселены востраў”.

Сёлетнія расійскія фільмы “Экіпаж” і “Герой” стануць добрай нагодай для сустрэчы з сябрамі.

Кадр з фільма. Фота cinemaprod.ru.

Кадр з фільма. Фота cinemaprod.ru.