Здарэнне адбылося  13 сакавіка.

Двое суседзяў разам распівалі спіртныя напоі. Пасварыліся і 21-гадовы хлопец ударыў свайго 30-гадовага суседа кулаком у галаву.

І хаця цялесныя пашкоджанні нязначныя, але таму, хто распусціў рукі пагражае да трох год пазбаўлення волі.

Справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд. Пра гэта расказаў следчы Валожынскага РАСК Ілля Глінскі.