Раніцай і ўдзень у нядзелю, 1 траўня, на праваслаўны Вялікдзень амаль па ўсёй Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах – навальніцы. Уначы ападкі прагназуюцца пераважна на захадзе нашай краіны.

Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны яна складзе 3-9 градусаў са знакам плюс, у дзённыя – ад 11 да 17 градусаў цяпла (на поўдні Беларусі – да 18-20 градусаў), паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сіноптыкі адзначаюць, што на наступным тыдні тэмпература паветра будзе паступова расці. У траўні яна будзе на 2 градусы вышэйшай за сярэдні паказчык для гэтага месяца.

“Еўрарадыё”.