Па выніках аналізу дадзеных апытанняў, у якіх узялі ўдзел больш за 180 тысяч чалавек, навукоўцы з універсітэтаў Ёрка, Ліверпуля і Ньюкасла прыйшлі да высновы, што адзінота можа павялічыць рызыку развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў на 29%.

Даследаванне паказала, што адзінота аказвае на арганізм чалавека такі ж згубны ўплыў, як і стан трывогі ці стрэсу. У сувязі з гэтым навукоўцы заклікаюць медыкаў звяртаць увагу пацыента на важнасць зносін і ўзаемадзеяння з іншымі людзьмі.

Нядзіва, што брытанскія навукоўцы так занепакоеныя праблемай адзіноты. Паводле дадзеных апытання, якое штогод праводзіць Нацыянальная статыстычная служба, Брытанія з’яўляецца адной з “самых адзінокіх краін” Еўропы: працэнт брытанцаў, якія адчуваюць сябе самотна, звычайна вельмі высокі.

Паказальным з’яўляецца яшчэ і той факт, што ў 2011 годзе ў Брытаніі была запушчана “Кампанія па барацьбе з адзінотай” (Campaign to End Loneliness). Дзейнасць гэтай сацыяльнай службы накіраваная ў першую чаргу на дапамогу пажылым людзям.

“Наша Ніва” паводле .