Наш маршрут прахо­дзіў так: Маладзечна – Маркава – Яхімоўшчына – Палачаны – Гарадок – Алёхнавічы.

Мы хочам падзякаваць людзям, з якімі пазнаёміліся падчас падарожжа. У Маркаве нас сустрэла дырэктар школы Алена Мацвеенка і педагог-арганізатар Вольга Георгіеўна.

Мы пазнаёміліся з вучнямі і паўдзельнічалі ў таварыскім матчы з камандай школы па валейболе. Наведалі царкву, пра гісторыю якой распавёў святар айцец Мікалай і паказаў старадаўнія абразы.

Яхімоўшчына прывабіла тым, што гэтае месца звязанае з Янкам Купалам. У доме-музеі мы на адным дыханні слухалі экскурсавода, таму што не хацелася прапусціць ніводнага слова.

У Палачанах мы сустрэлі даследчыка і краязнаўцу Юрыя Мяцельскага. Усіх захапілі яго працы па краязнаўстве, і з задавальненнем удзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.

Дарога на Гарадок была лёгкай: выдатнае надвор’е, свежае паветра, прырода, якая абу­джаецца.

На хутары Сарочына нас сустрэлі мясцовыя жыхары, якія пачаставалі сокам і нават прынеслі шматок сала і хлеб.

У Гарадку сустрэла дырэктар школы Святлана Калачык. У музеі культуры і побыту мы ўбачылі старадаўнія прадметы, нацыянальнае адзенне.

За чатыры дні мы даведаліся столькі, што ўспамінаў хопіць на цэлы месяц. Праз газету мы дзякуем усім, хто нам дапамагаў, сустракаў, дзяліўся сваімі ведамі і часам.