Цягам тыдня яе супрацоўнікі сумесна з прадстаўнікамі іншых арганізацый раёна і неабыякавымі грамадзянамі прыводзілі ў парадак берагавую лінію рэк Вілія, Нарач, Вузлянка і некаторых вадаёмаў. Удзельнічалі ў акцыі і супрацоўнікі Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

У акцыі прынялі ўдзел 69 чалавек. Прывялі ў парадак берагавую лінію працягласцю больш за 20 кіламетраў, сабралі і вывезлі на палігоны 11 з паловай кубічных метраў смецця.

Фота забяспечана Уладзімірам Хілам.

Фота забяспечана Уладзімірам Хілам.

Хочацца заклікаць людзей да ўважлівых адносін да прыроды і яе прыгажосці.

Рыбаловам-аматарам нагадваю, што яны абавязаны падтрымліваць належны санітарны стан рыбалоўных угоддзяў, не пакідаць на берагах смецце і іншыя адходы, не дапускаць засмечвання і забруджвання. Штраф за гэтае парушэнне – да 20 базавых велічынь (4 200 000 рублёў).

Пастаянна, а асабліва выходнымі днямі, супрацоўнікі інспекцыі і таварыства будуць праводзіць рэйды па захаванні чысціні і парадку на берагах рэк і вадаёмаў. Бліжэйшыя пройдуць 7-10 мая.

Фота забяспечана Уладзімірам Хілам.

Фота забяспечана Уладзімірам Хілам.