Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітры Рабаў.
У аўторак, 3 мая, ноччу месцамі, днём пераважна па паўночна-заходняй палове Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах – навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі туман.
У сераду, 4 мая, месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман.
У чацвер, 5 мая, у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
У пятніцу, 6 мая, у асобных раёнах прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы.
У выходныя дні, з 7 па 10 мая, уладу над надвор’ем возьме антыцыклон, які прынясе цёплае і камфортнае надвор’е: на большай частцы краіны пераважна без ападкаў, толькі па поўдні кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы.
У цэлым май, парадуе цёплым і камфортным надвор’ем: сярэдняя месячная тэмпература паветра чакаецца на 1 градус вышэй за кліматычную норму (норма +12, +14), што на 6-8 градусаў вышэй, чым у красавіку.
Дзень |
Тэмпература паветра ноччу |
Тэмпература паветра днём |
3 мая |
ад +4 да +10 |
ад +13 да +19, па паўднёвым усходзе да +21 |
4 мая |
ад +4 да +11 |
ад +15 да +21, па паўднёвым усходзе да +23 |
5 мая |
ад +3 да +10 |
ад +14 да +21 |
6 мая |
ад +3 да +10 |
ад +14 да +21 |
З 7 па 10 мая |
ад +4 да +11 |
ад +16 да +23 |
“Наша Ніва” паводле news.tut.by.