Учора, 2 мая, узбудзілі крымінальную справу за крадзеж у дачыненні да 31-гадовага жыхара Вілейкі.

Ён удзень 25 красавіка быў у кватэры іншага віляйчаніна. Пасля сумеснага распівання спіртнога выкраў у яго ноўтбук і мабільны тэлефон. Прычыніў мужчына страты больш чым на шэсць мільёнаў рублёў.

Яго затрымалі. Частку скрадзенага забралі.

Мужчына ўжо быў раней судзімы за хуліганства ў 2014 годзе.