У Вілейцы на плошчы Свабоды 9 мая ў 11:00 пачнецца мітынг-рэквіем. А 12 гадзіне – святочнае шэсце калоны Перамогі, акцыя “Беларусь памятае”.
Ад 12:20 на цэнтральнай плошчы пройдуць мітынг і святочная канцэртная праграма. Наведнікі пабачаць выставы краязнаўчага музея “Парады Вялікай Перамогі” і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Адбудуцца дзіцячая гульнявая праграма і спартыўныя гульні. Запрацуе святочны кірмаш.
У 20:00 пачнецца святочны канцэрт. Выступяць вакальны калектыў “Чараўніцы” Беларускай дзяржаўнай філармоніі і артысты Палаца культуры і дзіцячай школы мастацтваў.
У 21:45 пройдзе акцыя “Запалім свечку памяці”.
У кінатэатры “Мір” з 15:00 да 17:30 пройдзе рэтрапаказ ваенных фільмаў.
Традыцыйна 9 мая ўрачыстасці пройдуць у вёсцы Заброддзе. Па інфармацыі мемарыяльна-этнаграфічнага комплексу яны пачнуцца ў 12:00 ускладаннем кветак, паніхідай на шпітальных могілках Першай сусветнай вайны ля Заброддзя. Адбудзецца хросны ход да Барыса-Глебскай капліцы і падзячны малебен.
Пройдзе канцэрт. Удзельнікі ваенна-патрыятычнага клуба “Юны дэсантнік” выступяць з паказальнымі выступленнямі. Яшчэ ў праграме – розныя акцыі, выстава клуба юных мадэлістаў, спаборніцтвы па стральбе і іншыя мерапрыемствы. Будзе працаваць палявая кухня, наладзяць агляд музейных экспазіцый.