Старшыня Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Яхнавец адказаў на просьбы жыхароў дома № 60 па Вялікім Гасцінцы.
Пра гэта распавяла жыхарка дома Тамара Камарова:
– Адказ старшыні ў пісьмовым выглядзе прымацавалі на кожны пад’езд. Нам паабяцалі зрабіць дзве паркоўкі, але мне вельмі шкада стадыёна, на якім дзеці гулялі ў футбол.
Тэкст адказу Аляксандра Яхнаўца выглядае так:
“Праектная дакументацыя па аб’екце “Шматкватэрны жылы дом па Вялікім Гасцінцы дом № 60 А” распрацаваная ў адпаведнасці з тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі, тэхнічнымі ўмовамі гарадскіх эксплуатацыйных службаў, узгодненая і зацверджаная ў адпаведнасці з усталяваным заканадаўчым парадкам.
Праектнай дакументацыяй прадугледжанае комплекснае добраўпарадкаванне тэрыторыі, азеляненне, арганізацыя двух парковак на 27 машын, пляцовак для дзяцей з устаноўкай абсталявання для гульняў і малых архітэктурных формаў ( пясочніцы, арэлі, спартыўныя комплексы), дзве пляцоўкі для сушкі і ачысткі рэчаў.
Па пытанні размяшчэння кантэйнернай пляцоўкі для збору смецця паведамляем, што кантэйнерная пляцоўка аддаленая ад вокнаў дома, які праектуецца і ад дамоў ужо пабудаваных на адлегласць не менш за 20 метраў, што прадугледжана санітарнымі нормамі”.