255 гадоў з дня нараджэння Станіслава Баніфацы Юндзіла (1761 – 1847, в. Ясенцы Лідскага павета, цяпер Воранаўскі раён), прыродазнаўца, батаніка, заолага, аднаго з першых даследчыкаў расліннасці Беларусі, доктар філасофіі і тэалогіі, прафесара батанікі і заалогіі Віленскага ўніверсітэта, загадчыка кафедры гісторыі прыроды. Пакінуў мемуары – каштоўную крыніцу з гісторыі Віленскага ўніверсітэта і культурнага жыцця Вялікага Княства Літоўскага.

7 мая

105 гадоў з дня нараджэння Касмачова Канстанціна Міхайлавіча (1911 – 1992), жывапісца і графіка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.

60 гадоў таму ў вёсцы Забалацце Маладзечанскага раёна нарадзіўся Кастусь Цыбульскі, беларускі паэт. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Служыў у Прыкарпацкай ваеннай акрузе. Працаваў на заводзе фрэзероўшчыкам. Пасля заканчэння філфака БДУ займаў пасады інспектара па справах непаўналетніх Слуцкага ГРАУС, начальніка прэс-цэнтра і спецыяльнага карэспандэнта УУС Мінаблвыканкама. Цяпер працуе ў камітэце па працы і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама. Аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў. Аўтар многіх вядомых песень, якія выконваюць зоркі беларускай эстрады. Шэраг песень на вершы Цыбульскага напісаў кампазітар Мікалай Яцкоў.

8 мая

Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

110 гадоў з дня нараджэння Лідзіі Шынко (1906 – 1990), актрысы, заслужанай артысткі Беларусі.

Сусветны дзень Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.

1896 год. Нарадзіўся Антон Дамброўскі, грэка-каталіцкі дзеяч, філосаф, тэолаг. Памёр у 1947 годзе.

1551 год. Памерла Барбара Радзівіл, вялікая княгіня літоўская, каралева польская.

9 мая

Дзень Перамогі.

1866 год. Нарадзіўся Леў Бакст (сапр. Леў Розенберг;  Гродна), парыжскі жывапісец і графік, тэатральны мастак, заканадаўца моды.

10 мая

Радаўніца.

11 мая

125 гадоў з дня нараджэння Анатоля Фядзюшына (1891 – 1972), вучонага ў галіне заалогіі, паразіталогіі, паляўніцтвазнаўства і аховы прыроды, заснавальніка зоагеаграфіі Беларусі.

1586 год. Нарадзілася Соф’я Алелька-Радзівіл, асветніца, прылічаная да беларускіх праваслаўных святых.

12 мая

65 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Варанецкага, акцёра цырка, заслужанага артыста Беларусі, ураджэнца Маладзечна.