У сувязі з правядзеннем у гісторыка-культурным комплексе “Лінія Сталіна” ўрачыстых мерапрыемстваў да Дня Перамогі на аўтадарозе Р-28 Мінск-Маладзечна-Нарач у межах Мінскага раёна ў перыяд з 7 па 9 мая з 10.00 да 20.00  будзе зменена схема арганізацыі дарожнага руху.

Аб’езд ўчастка на аўтамабільнай дарозе Р-28 Мінск-Маладзечна-Нарач, паблізу гісторыка-культурнага комплексу “Лінія Сталіна” з боку Мінска, будзе арганізаваны праз аўтамабільныя дарогі Н-8949 (Заслаўе – Боўблі) і М-14 (другая кальцавая дарога вакол Мінска).

Для рэгулявання руху на прылеглых да комплексу аўтадарогах будуць працаваць нарады дарожна-патрульнай службы ДАІ, а таксама будуць устаноўленыя дадатковыя дарожныя знакі.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці рэкамендуе кіроўцам строга выконваць сігналы рэгуліроўшчыкаў, быць уважлівымі і дысцыплінаванымі.