Вялікія выхадныя выдатная нагода, каб выбрацца ў кінатэатр. Таму прапануем вашай увазе падборку фільмаў, якія прыйдуцца вам даспадобы.

Расійская ваенная драма “72 гадзіны” – яшчэ адна сёлетняя прэм’ера на тэму Другой сусветнай.

У самым пачатку Вялікай Айчыннай  маленькі гарадок Стаўрава трапляе ў эпіцэнтр вялікай гісторыі. Ён месціцца непадалёк ад фронту, маенекалькі скрыжаванняў дарог, праз яго праходзіць чыгунка. Гэта прыцягнула ў горад буйны гарнізон фашыстаў.

Але ў горадзе дзейнічае падполле, якое арганізавалі ўчорашнія школьнікі. Гэта гісторыя супрацьстаяння двух маладых людзей : камсамольца Аляксея і здрадніка Дзмітрыя.

Яны чыталі аднолькавыя кніжкі ў дзяцінстве, вучыліся ў адной школе і кахалі адну дзяўчыну. Першы аддаў жыццё за тое, што лічыў свяшчэнным – за Радзіму. Іншы катаваў і забіваў сваіх суайчыннікаў, суседзяў, знаёмых, былых аднакласнікаў.

Кадр з фільма. Фота kinohd720.com.

Кадр з фільма. Фота kinohd720.com.

Да Дня перамогі кінатэатры прапануюць яшчэ адну карціну, але ў зусім іншым стылі – “Мілы Ханс, дарагі Пётр”. Гэта артхаўсны расійска-нямецка-англійска-украінскі праект, які распавядае пра кароткі перыяд партнёрства паміж СССР і Гарманіяй перад вайной. Фільм не настолькі дынамічны і відовішчны, гэта хутчэй мастацкая прэпарырванне пачуццяў і перажыванняў герояў.

Кадр з фільма. Фота youtube.com.

Кадр з фільма. Фота youtube.com.

Вялікія выхадныя, а куды б схадзіць з дзецьмі пасля доўгіх прагулак, паядання марожанага і катання на атракцыёнах? Спецыяльна для вас “Радзіма” прапануе Angry Birds у кіно”. Вельмі смешны і для дзяцей, і для дарослых мульцік пра птушку, якая спрабуе справіцца з гневам, забаўныя сітуацыі і неверагодна яркая графіка. Сусветная прэм’ера, якую проста нельга прапусціць. Зарад пазітыву захаваецца на ўвесь дзень!

Мультфільм расказвае, як пачалося знакамітае супрацьстаянне птушак і свінак – персанажаў папулярнай камп’ютарнай гульні. Птушка Рэд жыве на трапічным востраве і спрабуе ўладкаваць сваё жыццё. Герой не можа быць цалкам шчаслівым, таму што ў яго праблемы з кантролем гневу. Ён часта выплёсквае злосць на іншых.

Рэда раздражняе ўсё. Яго лёгка раз’юшыць, таму птушка наведвае курсы па кантролю гневам. Там ён сустракае імпульсіўнага і вар’яцкага Чака, Бомба, якога лепш не растрайваць, бо ён можа ўзарвацца.

Аднойчы на вастраве высаджваюцца дзіўныя зялёныя істоты, што змяняе жыццё. Паразуменне з гасцямі знайсці не атрымалася. Паступова адносіны паміж птушкамі з праблемамі з кантролем гневам і свінкамі пагаршаюцца і паміж бакамі наспявае супрацьстаянне.

Кадр з мультфільма. Фота youtube.com.

Кадр з мультфільма. Фота youtube.com.

Для вечаровага баўлення часу з сябрамі выдатна падыйдзе баявік пра супергерояў “Першы мсціўца: Супрацьстаянне”.

Кіно Вілейкі

Кадр з фільма. Фота youtube.com.

Кадр з фільма. Фота youtube.com.

Кінатэатр “Мір” таксама прапануе ваенную драму “72 гадзіны” пра тое, як па рознаму могуць сябе паводзіць у час ліхалецця людзі, якія ў звычайны час маюць столькі агульнага.

Кадр з фільма. Фота kino-kingdom.com.

Кадр з фільма. Фота kino-kingdom.com.

Каб паказытаць нервы, завітайце на трылер “Сомнія”. У маладой пары памірае сын, і яны бяруць з прытулку васьмігадовага Кодзі. Хлопчык вельмі добры, але мае адну асаблівасць: калі засынае, то сусвет яго сноў ажывае. І гэтыя сны ў рэальнасці бываюць смяротна небяспечнымі.

Мультфільм “Ваўкі і авечкі: бе-е-зразважнае ператварэнне” – вясёлая расійская карціна з павучальным зместам пад слоганам “Ты можаш быць кім заўгодна. Галоўнае – заставацца сабой!”. Гумар і характары герояў запамінальныя і прывабныя, узровень рэалізацыі не саступае сусветным праектам. Якасная і премная карціна для сямейнага адпачынку.

Кадр з мультфільма. Фота youtube.com.

Кадр з мультфільма. Фота youtube.com.

Пра час і цану кінасеансаў глядзіце ў рубрыцы “Рэпертуары”.

Святочная праграма ў Вілейцы і Заброддзі на 9 мая

У Вілейцы на плошчы Свабоды 9 мая ў 11:00 пачнецца мітынг-рэквіем. А 12 гадзіне – святочнае шэсце калоны Перамогі, акцыя “Беларусь памятае”.

Ад 12:20 на цэнтральнай плошчы пройдуць мітынг і святочная канцэртная праграма. Наведнікі пабачаць выставы краязнаўчага музея “Парады Вялікай Перамогі”  і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Адбудуцца дзіцячая гульнявая праграма і спартыўныя гульні. Запрацуе святочны кірмаш.

У 20:00 пачнецца святочны канцэрт. Выступяць вакальны калектыў “Чараўніцы” Беларускай дзяржаўнай філармоніі і артысты Палаца культуры і дзіцячай школы мастацтваў.

У 21:45 пройдзе  акцыя “Запалім свечку памяці”.

У кінатэатры “Мір” з 15:00 да 17:30 пройдзе рэтрапаказ ваенных фільмаў.

Традыцыйна 9 мая ўрачыстасці пройдуць у вёсцы Заброддзе. Па інфармацыі мемарыяльна-этнаграфічнага комплексу яны пачнуцца ў 12:00 ускладаннем кветак, паніхідай на шпітальных могілках Першай сусветнай вайны ля Заброддзя. Адбудзецца хросны ход да Барыса-Глебскай капліцы і падзячны малебен.

Пройдзе канцэрт. Удзельнікі ваенна-патрыятычнага клуба “Юны дэсантнік” выступяць з паказальнымі выступленнямі. Яшчэ ў праграме – розныя акцыі,  выстава клуба юных мадэлістаў, спаборніцтвы па стральбе і іншыя мерапрыемствы. Будзе працаваць палявая кухня, наладзяць агляд музейных экспазіцый.