Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Вілейскага доследнага лясгаса Таццяна Анішчык.

–  У квартале 80 Вязынскага лясніцтва 16 красавіка чалавек выкінуў будаўнічае смецце, – расказвае яна. – Фотапастка зрабіла здымкі, як адразу трактар заязджае ў лес са смеццем, а потым выязджае без яго. Па выяве трактара знайшлі гэтага чалавека, паказалі здымкі – ён прызнаўся.

На вяскоўца склалі пратакол за адміністрацыйныя парушэнні, прызначылі штраф.

Нагадаем, каля года таму лясгас набыў пяць партатыўных відэакамер (фотапастак) – якраз для барацьбы з тымі, хто смеціць у лясах і парушае правілы наведвання. Фотапасткі перыядычна перамяшчаюць у іншыя месцы.

– Сёлета гэта першы выпадак, калі фотапастка дапамагла злавіць парушальніка, – працягвае Таццяна Анішчык. –  У лесе вядзецца назіранне. Так што, не варта рызыкаваць і выкідваць тут смецце. За гэта можна атрымаць штраф.

Парушальніка на трактары сфатаграфавала фотапастка. Фота забяспечанае Таццянай Анішчык.

Парушальніка на трактары сфатаграфавала фотапастка. Фота забяспечанае Таццянай Анішчык.

Больш падрабязна пра гэта і колькі можа скласці штраф за такія парушэнні, чытайце ў “Рэгіянальнай газеце”