8 мая месцамі (пераважна па паўднёвай палове) чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу ад +4 да +11, днём ад +16 да +23.

У панядзелак і аўторак, 9 і 10 мая, надвор’е ў краіне будуць фарміраваць цёплыя, але вільготныя паветраныя масы, якія паступаюць з Чорнага мора.

9 і 10 мая месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы.  9 мая ноччу ад +5 да +11, днём ад +19 да +25. 10 мая ноччу ад +6 да +12, днём ад +18 да +25.

Для тых, хто вырашыць выкупацца: тэмпература вады ў рэках знаходзіцца ў межах ад 11 градусаў да 16 градусаў, у вадаёмах – ад 10 да 14. У найбліжэйшыя дні тэмпература вады крыху павысіцца.

Пра надвор’е распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Дзмітры Рабаў.

“Наша Ніва” паводле .