Будуць праведзеныя нязначныя акругленні тарыфаў як у большы, так і ў меншы бок.

Змены закрануць абаненцкую плату тарыфных планаў для фізічных асоб, міжнародныя выклікі, роўмінг, аднаразовыя ўнёскі, тарыфы на спецыяльныя і дадатковыя паслугі, SMS, MMS, інтэрнэт-трафік пакета “WEB Лёгкі”, кошт выклікаў у гадзіны найбольшай і найменшай нагрузкі тарыфнага плану “Сацыяльны”. Рост сярэдняга абаненцкага рахунку на тарыфных планах, закранутых актыўнасцю, складзе каля 2,5%.

Без змен застануцца: штомесячныя плацяжы за абсталяванне, набытае ў растэрміноўку, абаненцкая плата тарыфных планаў для карпаратыўных кліентаў, а таксама тарыфных планаў для мабільнага і фіксаванага інтэрнэту, кошт трафіку перадачы дадзеных звыш за аб’ёмы, уключаныя ў інтэрнэт-пакеты і тарыфныя планы, кошт размовы на галасавых тарыфных планах.

У прыватнасці, на галасавых тарыфных планах змена абаненцкай платы не перавысіць 4000 рублёў, а на найбольш папулярных тарыфных планах для смартфонаў складзе 2000-6000 рублёў. На большасці тарыфных планаў для смартфонаў і тарыфах лінейкі “Привет” прыкметна знізіцца кошт галасавых выклікаў унутры сеткі. Кошт SMS знізіцца на 4%, адбудзецца істотнае зніжэнне кошту інтэрнэт-трафіку звыш за ўключаны ў абаненцкую плату на тарыфных планах для карпаратыўных кліентаў.

Больш падрабязна са зменамі можна азнаёміцца на сайце аператара.

“Наша Ніва”.