У цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прайшоў раённы конкурс стэндавага мадэлявання сярод вучняў устаноў адукацыі Вілейшчыны.

На конкурс прадставілі 29 творчых прац з 10 устаноў адукацыі. Гэта мадэлі ваенных і пасажырскіх караблёў, паруснікаў, самалётаў, ракет, легкавых аўтамабіляў, бранятэхнікі.

Конкурс праводзіўся па трох намінацыях.

Вучні Чурлёнскага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Фота забяспечана Анатолем Прыцам.

Вучні Чурлёнскага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Фота забяспечана Анатолем Прыцам.

У намінацыі “Мадэлі ваеннай тэхнікі, сабраныя з набораў прамысловай вытворчасці” першае месца падзялілі  вучні Чурлёнскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Уладзіслаў Шарафановіч (крэйсер “Вараг”) і Уладзімір Бурак (падводная лодка “Курск”).

Вучань гэтай установы перамог і ў намінацыі “Мадэлі грамадзянскай тэхнікі, сабраныя з набораў прамысловай вытворчасці”. Гэта Ілля Роліч з мадэллю лайнера “Арыана”.

Юры Шышко. Фота забяспечана Анатолем Прыцам.

Юры Шышко. Фота забяспечана Анатолем Прыцам.

У намінацыі “Мадэлі ўласнай распрацоўкі і вырабу” першае месца падзялілі вучні Нароцкай сярэдняй школы. Гэта Юры Шышко з мадэллю-копіяй ракеты “NIPPON” і Аляксандр Міклуш. Ён зрабіў мадэль-копію зенітнай кіраванай ракеты В-860.

Аляксандр Міклуш. Фота забяспечана Анатолем Прыцам.

Аляксандр Міклуш. Фота забяспечана Анатолем Прыцам.

Пра ўсё гэта паведаміў метадыст цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Анатоль Прыц.