У Маладзечне ўрачыстасць пачнецца ў 10 гадзін.
МЯДЗЕЛ
Па традыцыі на комплексе “Партызанскія базы” 6 мая пройдзе сустрэча пакаленняў. Збяруцца разам ветэраны вайны, воіны-інтэрнацыяналісты і моладзь. Пачатак – у 11 гадзін.
У Мядзеле 9 мая ўрачысты мітынг пачнецца на плошчы Шаранговіча ў 10:00. Затым гараджане накіруюцца да брацкай магілы воінаў і партызан, дзе ўскладуць вянкі і кветкі.
Святкаванні працягнуцца зноў жа на плошчы Шаранговіча. Тут адбудзецца святочны канцэрт, запрацуюць разнастайныя пляцоўкі: танцавальна-песенная, творчая, гульнявая. Прапануюць музейна-аглядную праграму.
МАЛАДЗЕЧНА
На Цэнтральнай плошчы а 10 гадзіне пачнецца ўрачыстае мерапрыемства “Пераможны май”.
Затым на Брацкіх могілках пройдзе мітынг “Кветкі Перамогі”.
У гарадскім парку прапануюць дзіцячую гульнявую праграму “У паветры, на сушы, на зямлі”.
Святочны канцэрт у амфітэатры пачнецца а 19 гадзіне. Пра праграму распавёў маладзечанскі Палац культуры.