Ангеліну, якая ішла босая і лёгка апранутая па Маладзечне пасля апоўначы 11 мая, заўважыў мужчына, які выгульвай сабаку. Ён выклікаў міліцыю, і дзяўчынку даставілі ў бальніцу.
Як распавёў “РГ” бацька Ангеліны Станіслаў, у гэты дзень ён разам з маці дзяўчынкі знаходзіўся ў прыватным доме бацькоў, дапамагалі з градамі. Дамоў вырашылі не ехаць.
Увечары бацькі Ангеліны пасварыліся.
– Рознае ў жыцці бывае, самі ведаеце, – распавядае Станіслаў. – Вікторыя сышла. Бабулі дома не было, з’ехала ў вёску. Засталіся я, Ангелінка і дзядуля. Мы ляглі спаць у адным пакоі. Ангелінка была побач, глядзела мульцікі, таксама заснула. Дзверы мы пакінулі прыадчыненыя, лета на дварэ. Так і атрымалася, што Ангеліна прачнулася і выйшла, а мы і ведаць не ведалі.
Станіслава і дзядулю каля гадзіны ночы наведала міліцыя. Распавялі, што дзяўчынка адна ішла па вуліцы. Але Станіслаў, хоць і біялагічны бацька, афіцыйна ім не запісаны. Дзяўчынку можа забраць толькі маці, якая дагэтуль не вярнулася.
– У нас рукі звязаныя, – кажа Станіслаў. – Шукаем Вікторыю. Да Ангеліны ў бальніцу яшчэ не хадзіў, заняты. Баюся, што, калі ўбачыць, захоча са мной сысці, а гэта немагчыма. Сэрца разрываецца ад гэтай сітуацыі.
Сёння Ангеліну збіраецца наведаць бабуля.