У краіне будзе прапрацавана пытанне аб мэтазгоднасці ўвядзення абавязковага бацькаўскага водпуску, заявіла намеснік начальніка аддзела народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка.
Паводле яе слоў, у адпачынку па доглядзе дзіцем у 2015 годзе знаходзіліся 3097 мужчын (бацькаў і дзядуль). Усяго ж у адпачынку па доглядзе за дзіцем летась было 302 360 чалавек.
– Атрымліваецца, толькі 1% мужчын карыстаецца прадастаўленай заканадаўствам магчымасцю водпуску для догляду дзіцяці, – сказала прадстаўнік Мінпрацы і сацабароны. – У грамадстве недаацэньваецца ўдзел мужчын у выхаванні дзяцей, недаацэньваецца і самімі мужчынамі.
Спецыяліст дадала, што ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны пачалі паступаць запыты ад дэпутатаў наконт увядзення абавязковага бацькаўскага адпачынку па доглядзе за дзіцем.
“Наша Ніва” паводле БелТА.