Жыхары дома №68-а каля шостай гімназіі паскардзіліся, што галубы залятаюць і буркуюць на даху, з-за іх забілася вентыляцыя.

– Скарга паступіла ў сакавіку, але тады не мелі магчымасці пад’ехаць, бо тэхніка была занятая. Дамовіліся з жыхарамі, што вырашым праблему да канца мая. А сёння якраз тэхніка свабодная, і мы адразу паехалі закладаць дах цаглінай, – паведаміў начальнік домакіраўніцтва №2 Валеры Віткоўскі.

Машыніст аўтавышкі Аляксандр Чаеўскі распавёў, што зробяць усё вельмі хутка.