Ад 16 па 29 мая ў Вілейцы адключаюць гарачую ваду.
Гарачае водазабеспячэнне будзе адсутнічаць у сувязі з падрыхтоўкай і правядзеннем гідраўлічных выпрабаванняў цепласетак павышаным ціскам, паведаміў выканальнік абавязкаў галоўнага інжынера Вілейскай ЖКГ Юры Барадоўскі.
Такія выпрабаванні праводзяць штогод, каб выявіць слабыя месцы ў трубаправодах і падрыхтавацца да наступнага ацяпляльнага сезону.
Графік адключэння ўзгоднены з Маладзечанскімі электрасеткамі і зацверджаны Вілейскім райвыканкамам.