Чытачы “Рэгіянальнай газеты” занепакоеныя тым, калі адкрыюць мост праз раку Сэрвач на аўтадарозе Ушачы-Вілейка.

Цяпер кіроўцам даводзіцца ездзіць па аб’язной дарозе, якая ідзе праз вёску Добравічы. Некаторыя ездзяць з Даўгінава праз вёску Сосенка. Гэты шлях добры для тых, хто едзе ў Вілейку. Калі вам неабходна трапіць у Мала­дзечна, можна паехаць з Даўгінава на Ілью.

Аднак аб’язныя дарогі гэта дадатковыя кіламетры і горшая траса. Жыхарам навакольных вёсак прасцей – яны могуць перайсці на другі бок праз пешаходны мост, які зрабілі побач.

Рамонт моста пачаўся ў лістападзе. Паводле пашпарта аб’екта, яго павінны завяршыць у чэрвені.

– Мы ўкладаемся ў план. Завяршыць рамонт плануем у тэрміны – 20 чэрвеня, – расказвае адказны вытворца работ Сяргей Кенць. – Але рух, магчыма, пусцім на дзён дзесяць пазней, каб цалкам завяршыць усе работы. Пасля пачнём рамонт пад мостам: умацуем конусы, пачнём тынковачныя і фарбавальныя работы.

За час рамонту мост умацавалі, расшырылі яго амаль у два разы, дэмантавалі старыя поручні, іх заменяць на новыя.

Паводле пашпарта аб’екта, мост павінны завяршыць у чэрвені. Фота Галіны Сініцы.

Паводле пашпарта аб’екта, мост павінны завяршыць у чэрвені. Фота Галіны Сініцы.

Жыхары навакольных вёсак могуць перайсці на другі бок праз пешаходны мост. Фота Галіны Сініцы.

Жыхары навакольных вёсак могуць перайсці на другі бок праз пешаходны мост. Фота Галіны Сініцы.

Рака Сэрвач. Фота Галіны Сініцы.

Рака Сэрвач. Фота Галіны Сініцы.

Фота Галіны Сініцы.

Фота Галіны Сініцы.

Фота Галіны Сініцы.

Фота Галіны Сініцы.

Фота Галіны Сініцы.

Фота Галіны Сініцы.

Фота Галіны Сініцы.

Фота Галіны Сініцы.

Фота Галіны Сініцы.

Фота Галіны Сініцы.