У Беларусі 16 мая будзе воблачна з праясненнямі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Ноччу па паўночным усходзе, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Вецер будзе заходні ўмераны, днём парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 2-9 градусаў цяпла, днём – 12-17 градусаў са знакам плюс.

Па паўднёвым усходзе – да плюс 19 градусаў.