Змены закрануць кошт абаненцкай платы, званкоў унутры сеткі, званкоў на нумары іншых аператараў і SMS.

Так, знізіцца плата за тэлефанаванні ў іншыя сеткі на тарыфных планах “Отличный”, “МТС смарт”, МТС смарт +”, “МТС смарт лайт”, “МТС смарт mini”.

Памер абаненцкай платы на планах “Отличный” і “Общайся” вырасце ў сярэднім на 3000 рублёў у месяц, а на самых папулярных тарыфных планах для галасавых выклікаў і інтэрнэту (“МТС смарт лайт”, “МТС смарт mini”, “МТС смарт”) – на 3000-7000 рублёў у месяц. Штомесячная плата на тарыфных планах “Лёгка сказаць” і “Блізкі. Для пенсіянераў” складзе 5500 рублёў у месяц.

Што тычыцца ўнутрысеткавых званкоў, то іх кошт будзе зніжаны на тарыфных планах “Общайся”, “МТС смарт лайт”, “МТС смарт mini”, “Лёгка сказаць”. На тарыфных планах “МТС смарт” і “МТС смарт +”, дзе ў абаненцкую плату ўжо ўключана па 1000 і 2000 хвілін унутрысеткавых выклікаў адпаведна, кошт званкоў на нумары МТС павялічыцца да 100 рублёў. Аднак па прагнозах спецыялістаў кампаніі, гэта неістотна адаб’ецца на выдатках карыстальнікаў. Таксама павялічыцца плата за ўнутрысеткавыя выклікі на тарыфных планах “Отличный” і “Блізкі. Для пенсіянераў”.

Для зручнасці карыстальнікаў і карэктных разлікаў за паслугі сувязі, а таксама з прычыны планаванай дэнамінацыі, кошт усіх паслуг акруглены ў меншы або большы бок – кратна цяперашнім 100 рублям (у будучыні – 1 капейка). Гэта тычыцца кошту мабільнага інтэрнэту, міжнародных выклікаў і паслуг роўмінгу.

Без змен застануцца штомесячныя выплаты за абсталяванне, набытае ў растэрміноўку.

Паводле “Нашай Нівы”.