1. У аўтарытэтным амерыканскім псіхалагічным часопісе Journal of Personality and Social Psychology было апублікаванае навуковае даследаванне Дональда Датана. Згодна з ім людзі, з якімі здарылася нешта, што прымусіла іх трывожыцца, з большай імавернасцю закахаюцца адно ў аднаго.

Адчуванне трывогі павялічвае не толькі нашу здольнасць закахацца, але і нашу прывабнасць. 

Прычым гэта неабавязкова павінна быць траўматычная падзея. Цалкам можна абысціся проста экстрэмальным спортам. Так што, калі вы адчуваеце, што трэба паклікаць на каву кагосьці, з кім вы толькі што скакалі з парашутам, гэта не проста так. Абавязкова паклічце.

2. Дарэчы пра каву. Прафесар Ельскага універсітэта Джон Бар правёў эксперымент і высветліў, што калі чалавек чуе “цёплыя” словы, напрыклад “добры”, “мілы”, “мяккі”, ён пачынае адчуваць цёплае пачуццё да таго, хто гэтыя словы прамаўляе.

Той жа эфект спрацоўвае, калі вы частуеце каго-небудзь цёплымі напоямі. 

Чалавек, якому вы налілі кубак кавы, аўтаматычна пачынае адчуваць да вас сімпатыю.

Цікава, што халодны сок з лёдам нават у самае гарачае надвор’е хоць і будзе прыняты з падзякай, але не павялічыць імавернасці таго, што вы закахаецеся. Чамусьці метад працуе толькі з цёплымі напоямі.

Чалавек, якому вы налілі кубак кавы, аўтаматычна пачынае адчуваць да вас сімпатыю. Фота lovegif.narod.ru.

Чалавек, якому вы налілі кубак кавы, аўтаматычна пачынае адчуваць да вас сімпатыю. Фота lovegif.narod.ru.

3. Прафесар Гейн Ганзага сцвярджае, што людзі здольныя закахацца толькі ў тых, хто да іх чымсьці падобныя. Так што, калі вы хочаце, каб вас нехта палюбіў, паспрабуйце не толькі захапіцца яго (яе) хобі і любімымі серыяламі, але яшчэ і знайдзіце спосаб стаць падобным да прадмету свайго запалу вонкава.

Можна, вядома, пафарбаваць валасы ў той жа колер або зрабіць падобную татуіроўку, аднак, калі гэта для вас занадта радыкальна, ёсць спосабы і прасцей.

Напрыклад, можна паспрабаваць насіць вопратку тых жа адценняў. Аказваецца, метад правераны навукова і працуе.

4. А вось прафесар псіхалогіі Тэадор Ньюкамб і не ведае, што сваім навуковым даследаваннем даказаў прыказку “каб два разы не ўставаць”.

Чым бліжэй фізічна мы знаходзімся ад тых, хто павінен у нас закахацца, тым больш імавернасць таго, што гэта адбудзецца. І чым часцей мы бачым чалавека, тым імаверней, што мы ў яго закахаемся.

Праўда, самі эксперыменты прафесара Ньюкамба трохі сумнеўныя. Навуковец зрабіў гэтую выснову, прааналізаваўшы гісторыю закаханасцяў студэнтаў, якія жывуць у адным інтэрнаце, і высветліў, што чым бліжэй адзін да аднаго знаходзяцца пакоі, тым мацней і часцей кахаюць адно аднаго іх насельнікі.

Чым бліжэй фізічна мы знаходзімся ад тых, хто павінен у нас закахацца, тым больш імавернасць таго, што гэта адбудзецца. Фота za-y-ac.livejournal.com.

Чым бліжэй фізічна мы знаходзімся ад тых, хто павінен у нас закахацца, тым больш імавернасць таго, што гэта адбудзецца. Фота za-y-ac.livejournal.com.

5. А гэта даследаванне многім з вас зараз растлумачыць усё ваша жыццё. Псіхолаг Роберт Кіснэр прыйшоў да высновы, што каханне з першага погляду – гэта наогул глупства.

Па-сапраўднаму закахацца вы можаце толькі ў чалавека, які пры першай сустрэчы вам не спадабаўся наогул.

Правіла працуе і наадварот. Хочаце, каб у вас закахаліся – не спрабуйце спадабацца на першай сустрэчы. Гэты дзіўны механізм можна растлумачыць тым, што людзі ставяцца менш прадузята да тых, хто ім падабаецца, і асабліва да тых, хто ім абыякавы. А гэта значыць, што пра такіх людзей мы думаем менш.

Вось калі нам хтосьці не спадабаўся, мы тут жа ўключаем крытычнае мысленне, пачынаем аналізаваць – і ў выніку нашмат больш думаем пра гэтага чалавека.

Што, у сваю чаргу, можа прывесці да таго, што мы ў яго – так, закахаемся.

6. Французскі навуковец Нікаля Гаген навукова даказаў тое, што вы і так ведалі яшчэ з часоў студэнцкіх паходаў у лес: калі чалавек умее граць на музычным інструменце, гэта робіць яго больш сексуальна прывабным.

Цікава, што ніякіх карэляцый з полам навуковец не выявіў.

Жанчына, якая грае на гітары, аўтаматычна становіцца больш жаданай, чым яе сяброўка, якая сядзіць побач (нават калі сяброўка больш сімпатычная).

Пра мужчын з гітарамі мы і без навукоўца ўсё даўно ведаем. Так што хочаце, каб у вас закахаліся – вучыцеся музыцы. А заадно будзьце асцярожныя з тымі, хто ўжо навучыўся: не заўважыце, як закахаецеся.

Жанчына, якая грае на гітары, аўтаматычна становіцца больш жаданай. Фота mleonor2000.blogspot.com.

Жанчына, якая грае на гітары, аўтаматычна становіцца больш жаданай. Фота mleonor2000.blogspot.com.

Паводле “Нашай Нівы”.