Адна са шматлікіх валанцёраў фестывалю Ангеліна Чурыніна падзялілася, чаму вырашыла дапамагаць у яго правядзенні.

– Ангеліна, як ты даведалася пра фестываль “Час жыць”?

– Выпадкова. Мне распавяла мая цётка, калі арганізатар фестывалю Марына Валасковіч шукала валанцёраў. Я сама па сабе творчы чалавек: спяваю, танцую, вучылася ў тэатральным класе.

Валанцёр Ангеліна Чурыніна.

Валанцёр Ангеліна Чурыніна.

Чаму ты вырашыла стаць валанцёрам?

– Я заўсёды гатовая дапамагчы ў правядзенні такіх класных мерапрыемстваў. Лічу, што людзі ідуць у валанцёры з-за дапамогі астатнім у цяжкія для іх хвіліны зносінаў – без гэтага жыццё нецікавае. Новыя знаёмствы, пазнанне самога сябе і іншых нікому не перашкодзіць у жыцці.

– Ці моцна стамляюцца валанцёры фестывалю?

– Стомленасць, вядома ж, прысутнічае, але мы павінны несці людзям радасць. Таму ў нас няма часу задумвацца пра тое, што нехта з нас стаміўся.

– Я заўважыла, што некаторыя валанцёры чаплялі наклейкі з лагатыпам “Час жыць” сабе на твар. Мабыць, ёсць схаваны сэнс?

– Валанцёры праяўлялі крэатыў, як маглі, бо гэта быў творчы фестываль!

Сяргей Соніч, 1 месца ў аратарскім батле ў намінацыі Публічная прамова.

Сяргей Соніч, 1 месца ў аратарскім батле ў намінацыі Публічная прамова.