Гала-канцэрт фестывалю “Час жыць” прайшоў увечары 14 мая ў маладзечанскім амфітэатры.

Ён пачаўся з нечаканага дажджу. Але гэта гледачоў амаль не збянтэжыла. Шмат хто застаўся, каб пабачыць свята жыцця, якое адбывалася на сцэне. Напрыклад, творчую мініяцюру “Душа” Вольгі Злотнікавай і Паўла Данілава. Ці выступленне музычнага калектыву “Рытмік-бэнд”. Паралельна з канцэртам праводзілася ўзнагароджванне пераможцаў конкурсных праграм фестывалю.

Скончылася мерапрыемства агульным спяваннем гімна “Час жыць” навучэнцамі музычнага вучылішча імя Міхала Клеафаса Агінскага. Пасля гледачы пабачылі выступленне маладзечанскай музычнай рок-групы DSF.